Адлюстраваны агульныя тэарэтычныя пытанні лінгваметодыкі пачатковага навучання, аналізуюцца новыя адукацыйны стандарт пачатковай адукацыі і вучэбна-праграмная дакументацыя, раскрываюцца прадмет, задачы і структура курса ў адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта новага пакалення па спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя", характарызуюцца базавыя тэарэтычныя падыходы, прынцыпы і на гэтай аснове методыка навучання грамаце, класнага і пазакласнага чытання, вывучэння раздзелаў школьнага курса мовы. Асобна ўдзяляецца ўвага методыцы навучання арфаграфіі і развіцця маўлення. <br>Першае выданне выйшла ў 2019 г. <br>Для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі педагагічных спецыяльнасцей, выкладчыкаў і педагогаў.